Skip to main content
24.12.2023

Як рыхтуюцца да Раства і Новага года ў розных кутках свету? Падборка з васемнаццаці святочных ёлак ад «Моцных Навін»

У пошуках святочнага настрою і дозы навагодняй эстэтыкі рэдакцыя «Моцных Навін» хуценька пасёрфіла ў інтэрнэце, каб падзяліцца з вамі самымі яскравымі навагоднімі прыгажунямі з розных гарадоў і краін. Паглядзіце, як аздобілі сімвал Новага 2024 года.

Мінск, Беларусь

Пачнем з Беларусі і сталіцы. Увагу блогераў у TikTok прыцягнула зусім не галоўная ёлка краіны на Кастрычніцкай плошчы, а незвычайная ёлка з тунэлем унутры на Нямізе каля Палаца спорту.

Брэст, Беларусь

Калі пачытаць водгукі берасцейцаў, галоўная ёлка горада ім надзвычай падабаецца, а вось штучны лядовы каток вакол сабраў неймаверную колькасць хейта. Па словах тых, хто на ім спрабаваў катацца, рабіць гэта немагчыма, і асалоды ніякай.

Магілёў, Беларусь

Тут знаходзіцца самая высокая ёлка Беларусі – па розных дадзеных яе вышыня ад 36 да 38 метраў.

А як справы з навагоднім аздабленнем за мяжой?

Кіеў, Украіна

Вакол галоўнай ёлкі Украіны было шмат спрэчак, але ў выніку спыніліся на такім варыянце – штучная ёлка ў 12 метраў вышынёй. Яе ўсталявалі і аздобілі на грошы мецэнатаў.

Харкаў, Украіна

Тут другі год запар ёлку ўсталёўваюць у метро. Мантавалі камунальнікі, а дэкарацыі выкарыстоўвалі мінулагоднія.

Львоў, Украіна

Гораду ёлку вышынёй 14 у метраў падарыла сямейная пара. Яны прывезлі ёлку з Карпат, пасля чаго яна на працягу 20 гадоў расла на іхнім двары. На верхавіне замест зоркі супрацьтанкавы «вожык», які стварылі са старых трамвайных рэек.

Вільнюс, Літва

У сталіцы Літвы таксама вырашылі паставіць жывую елку ўпершыню за 14 гадоў. Яе падарыў гораду жыхар, які ўсё адно збіраўся спілаваць старое 16-метровае дрэва, бо яно стала небяспечным для тых, хто жыў у дамах побач. Пры ўрачыстым запальванні агнёў на ёлцы, дарэчы, здарыўся невялікі казус – частка гірлянды не гарэла.

Далей прапануем проста без каментароў палюбавацца ёлкамі, якія ўсталявалі ў розных гарадах свету. Некаторыя выглядаюць мінімалістычна і класічна, а некаторыя заварожваюць незвычайным падыходам і яскравасцю. Спадзяемся, што пасля прагляду ў вас дакладна з’явіцца святочны настрой і адчуванне цуда!

Уроцлаў, Польшча

Варшава, Польшча

Лодзь, Польшча

Рыга, Латвія

Лондан, Велікабрытанія

Картэс, Іспанія

Парыж, Францыя

Вена, Аўстрыя

Буэнас-Айрэс, Аргенціна


Читайте также:

Новое на сайте: