Расказваем пра пяць надзвычай рэдкіх птушак, якіх вы можаце сустрэць на Гомельшчыне
Не так даўно «Моцныя Навіны» пазнаёмілі вас з унікальнымі насякомымі, многіх з якіх можна ўбачыць выключна ў Гомельскай вобласці. Сёння з дапамогай арнітолага са станцыі кальцавання птушак «Тураў» Паўла Пінчука, мы раскажам вам пра птушак, але разглядаць будзем больш шырокі арэал – беларускае Палессе, частка якога распрасціраецца, у тым ліку і на паўднёвы ўсход нашай краіны. Усе віды, пра якія пойдзе гаворка, унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Белая сініца
Гэта сапраўдная зорка беларускага Палесся. Паспрабуйце ўявіць сабе: толькі каб яе ўбачыць, у Беларусь прыязджаюць бёрдвотчары з і…