Унікальная знікаючая спадчына Гомеля. «Моцныя Навіны» прагуляліся па адной з самых старых вуліц горада, дзе захавалася аўтэнтычная драўляная забудова з адметным дэкорам (шмат фота)
Праекты па перабудове вуліцы Палескай існуюць даўно. Калі-некалі з’яўляецца інфармацыя пра знос старых закінутых хат і грамадскія абмеркаванні новых праектаў з пабудовай камфортных шматпавярховікаў. Таму мы адправіліся на шпацыр па даволі ажыўленай вуліцы, каб зафіксаваць на фота ўнікальны для Беларусі разьбяны дэкор вокнаў на старых драўляных дамах, пакуль ён усё яшчэ з’яўляецца адметнай рысай твару Гомеля.
Палеская вуліца – адна з самых старых у горадзе. Яе гісторыя пачынаецца з другой паловы 80-х гадоў XIX стагоддзя і звязана з будаўніцтвам Палескай чыгункі ў 1873-м. Будавалася ян…