«Было дзікае жаданне есці сырое мяса». Пагутарылі з цяжарнай, якая прытрымліваецца веганства
1 лістапада ў свеце адзначалася такое свята як Міжнародны дзень вегана. З гэтай нагоды «Моцныя Навіны» пагутарылі з ураджэнкай Гомеля Янай, якая цяпер пражывае ў ЗША і харчуецца па прынцыпах веганства. Веганы – гэта строгія вегетарыянцы, якія выступаюць супраць эксплуатацыі жывёл і выключаюць са свайго рацыёну ўсе прадукты жывёльнага паходжання, уключаючы мяса, рыбу, яйкі, малочныя прадукты жывёльнага паходжання, мёд. Даведаліся, наколькі гэта складана і бяспечна падчас цяжарнасці, а бонусам – папрасілі смачны рэцэпт веганскай стравы.