Колькі каштуе сабраць першаклашку ў школу? Параўналі кошты на кірмашы, у краме і маркетплэйсах
«Моцныя Навіны» пагутарылі з трыма мамамі, якія сёлета вядуць сваіх дачок у першы клас. Камусьці ўдалося закупіцца ўсім неабходным у адным месцы, а камусьці – звярнуцца ў атэлье, каб пашыць патрэбнае адзенне. Так супала, што ва ўсіх траіх у школу пайшлі дзяўчынкі.