Skip to main content

Месяц: Февраль 2025

Проводила кастинги по видеосвязи, хорошо кормила и наказывала скалкой. В Подмосковье продолжается следствие по делу «Балашихинской рабовладелицы», которая заставляла жителей Гомельщины просить милостыню

Помните, «Сильные Новости» в прошлом году рассказывали о возбужденном в Подмосковье уголовном деле против женщины, которая держала в рабстве шесть белорусов и заставляла их просить милостыню? Мы узнали подробности этой жуткой для XXI века истории и на каком этапе находится следствие.

Подробнее

Заложница или везунчик с шансом круто изменить свою жизнь? Рассказываем, почему в TikTok так жалеют женщину и критикуют блогера, в роликах у которого она засветилась

Если бы в нашей стране выбирали столицу блогеров, то у Гомеля тоже были бы кое-какие шансы на победу. Про Mellstroy (хотя он все-таки стример) все уже не раз слышали. Но тут у нас давно заявил о себе другой парень, который сейчас рвет соцсети. Речь идет о Rubakha Go.

Видео с ним явно попадались вам в соцсетях. Во многом это благодаря Виктории – женщине, которая регулярно появляется в кадре с Анатолием Rubakha Go. Просмотры под видео с ней – просто космические. Некоторые фразы Виктории уже разлетелись на мемы.

С одной стороны – женщине дарят цветы, водят в рестораны, даже квартиру пообещали купить. С другой – стригут налысо, «выдают замуж» за еще одного блогера-миллионника, а многие и вовсе считают, что гомельчанин использует женщину, как мартышку. Рассказываем про эту женщину, и задаем вам вопрос – а не заложница ли она всей этой ситуации?

Подробнее

«Я что-то нажал – и у меня минус 20 рублей!» Подписчики «Сильных Новостей» рассказали, как из-за нелепой случайности или хитрости мобильных операторов теряли деньги с баланса своих телефонов

Не так давно «Сильные Новости» рассказывали историю гомельчанина, который 14 лет назад задолжал мобильному оператору всего 1 копейку, а за это время набежала пеня в 15 тысяч раз больше. Благо, это всего-то 15 рублей. Парень оплатил свой долг, оператор вернул деньги обратно, в общем – ситуация разрулилась.

Но подобных историй, когда оператор выставляет внушительный счет за свои услуги, и это становится для абонента полным открытием – хоть отбавляй. Читатели «Сильных Новостей» рассказали свои истории, когда из-за случайности, ошибки или хитрости оператора теряли деньги с баланса телефона.

Подробнее

Любую «ксиву» за ваши деньги. В Польше ликвидировали белорусско-украинскую ОПГ, члены которой в огромных количествах подделывали и сбывали паспорта, водительские права и другие документы

Европол сообщил о завершении масштабной операции по ликвидации международной преступной группировки, занимавшейся на протяжении четырех лет подделкой и сбытом различных официальных документов. В ОПГ входили граждане Беларуси и Украины, в основном они действовали в Польше и в Украине. Всего арестовали 42 человека.

Подробнее

У гомельского предприятия в Украине «отжали» недвижимость на побережье Черного моря и назначили нового хозяина

Об этом «Сильные Новости» узнали из опубликованных решений Приморского районного суда Одессы, который удовлетворил ходатайство следователя Службы безопасности Украины. А речь идет о Гомельском радиозаводе, который в настоящее время является филиалом ОАО «Гомсельмаш» и действует под названием Завод металлоконструкций «Вымпел».

Подробнее

У Дзень роднай мовы запыталіся ў беларусаў, ці ведаюць яны замежнікаў, якія вучылі нашу мову і могуць на ёй размаўляць. Вынікі нас прыемна здзівілі!

Асцярожна! Магчыма, гэтыя гісторыі вас натхняць часцей размаўляць па-беларуску! «Моцныя Навіны» пагутарылі не толькі з тымі, хто сустракаў беларускамоўных замежнікаў, але таксама і з палякамі, расіянамі і нават французам, якія вучылі беларускую. Атрымаліся вельмі душэўныя размовы.

Ад кахання да беларускай мовы – адзін крок

Самая простая матывацыя пачаць размаўляць па-беларуску – калі з’яўляецца каханы чалавек з Беларусі. Нам расказалі некалькі гісторый. Хлопец з Польшчы вывучыў беларускую, каб стасавацца з каханай на яе роднай мове. Некаторыя паспелі стварыць сям’ю. Напрыклад, адна дзяўчына расказала пра кліентку, якая выйшла замуж за нідэрландца і пачала вучыць яго беларускай, нават рэпетытара нанялі. Гэта файна, калі чалавек прыйшоў да беларускай праз каханне.

Некалькі гісторый былі звязаныя з навучаннем ва ўніверсітэце. На некаторых спецыяльнасцях замежныя студэнты могуць выбіраць мову навучання. Вось, напрыклад, што расказала Алена:

«У мяне быў універсітэцкі выкладчык немец, прыехаў да нас па абмену, па праграме Інстытута Гётэ. Ен размаўляў толькі па-беларуску, спецыяльна вучыў мову. Рускую спачатку ўвогуле не разумеў, вывучаў ужо тут, шмат пазней за беларускую. І ёсць два сябры немцы, якія таксама вучылі беларускую на замежнай філалогіі падчас навучання, і цяпер добра ёй валодаюць. Дарэчы, калі спрабую размаўляць з імі па-руску, напісаны тэкст часткова разумеюць, на слых – нічога».

Сустрэць замежніка-прадаўца, які заўсёды стараецца некалькі слоў сказаць па-беларуску, можна проста на кірмашы. Вось што расказала Кацярына:

«Парай словаў перакідваюся з узбекам на базары, ён нас разумее. “Смачна есці”, “да пабачэння”, “дзякуй” – заўсёды кажа. Яшчэ кажа, што час ад часу слухае радыё “Культура”. А ўзбекскую, дарэчы, амаль не ведае, бо вырасціла цётка – выкладчыца рускай мовы. Ён не любіць трасянку, яму падабаецца, калі прыгожа размаўляюць. Не ведаю нават, як адрознівае».

Аднойчы напілася і ўзгадала, што прадзед быў беларусам

Яшчэ адна прычына, якая так ці іначай паўплывала на жаданне вывучаць беларускую, гэта карані. Вось такая гісторыя атрымалася ў Вольгі:

«Я расіянка і выкладчыца ва ўніверсітэце, вывучаю мову ўжо як год. Адным вечарам я была п’яная і выпадкова ўспомніла, што мой прадзед быў беларус з Віцебскай вобласці. Пачала спампоўваць падручнікі па беларускай мове для другога-трэцяга класаў беларускіх школ, але пасля спампоўкі заснула. Раніцай зразумела, што ў мяне цяпер ёсць электронныя падручнікі па новай мове, так чаму б не пачаць яе вывучаць? Ужо два разы была ў Беларусі (вось зараз я ў Мінску), прынцыпова толькі па-беларуску размаўляю. Да слова, мой выкладчык беларускай мовы таксама расіянін, жыве ў Беларусі».

У Міхала з Польшчы бабуля і дзядуля – з Беларусі, размаўлялі па-беларуску. Як прызнаўся хлопец, яму захацелася зацвердзіць, што гэта частка яго ідэнтычнасці:

«Калі палавіна маіх продкаў карысталася гэтай мовай, то і я павінен яе ведаць. Магчыма, я таксама бунтаваў супраць таго, што блізкая мне культура знікае. Акрама гэтага, беларуская мова мне проста падабалася».

Міхал адзначае, што ў яго жыцці быў такі час, калі размаўляць па-беларуску ён мог толькі сам з сабой. Цяпер у яго паболела сяброў, якія прыехалі ў Польшчу з Беларусі. І што цікава, для сваёй творчасці малады чалавек таксама выбраў беларускую мову.

«Мне часта цяжка сфармуляваць добрыя складаныя тэксты па-беларуску, таму мне трэба кандэнсаваць думкі ў простыя і таямнічыя фразы – можна сказаць “пісаць шыфрам”, а гэта, мне здаецца, вельмі добра пасуе для жанра постпанк, які я граю».

Пачуў – палюбіў – стаў вучыць

Наступны наш герой Кірыл – з Расіі – марыў жыць у Гродна з 2010 года, і вось некалькі гадоў таму нарэшце пераехаў.

Ён шмат вандраваў па беларускіх вёсках і чуў простую мову, ці іншымі словамі – трасянку, і яму падабалася, як размаўляюць бабулі і дзядулі. Потым у Мінску пачуў ужо больш літаратурную беларускую мову і захацеў вучыць.

«Напэўна, ёсць рэчы, якія не патлумачацца: у мяне такая любоў да беларускай, безумоўная, якая не патрабуе тлумачэння. Пачуў – палюбіў – стаў вучыць: чытаць кнігі, глядзець кіно ў перакладзе, шукаць беларускамоўнае асяроддзе. І адшукаў – усе мае знаёмыя і сябры тут размаўляюць па-беларуску».

У хлопца багата планаў: хоча паступаць на беларускую філалогію і павышаць свой узровень, каб праз гады атрымаць магчымасць дапамагаць у навучанні іншым. А пакуль ён знайшоў беларускамоўную працу, для душы.

«Калі хтосьці сапраўды не разумее, што я кажу, канечне, пераходжу на рускую, бо мэты кагосьці крыўдзіць не маю. Бываюць пытанні кшталту “а навошта?”. Тады адказваю, як і вам – проста люблю беларускую і ўсё. Калі я не кажу, што з Расіі, то людзі амаль ніяк не рэагуюць. Часам дзякуюць за беларускую, часам бачна, што здзівіліся, але нічога не кажуць, мо саромеюцца. У мяне ж яшчэ знешнасць не самая стандартная для Беларусі (усходняя), таму, пэўна, я выклікаю кагнітыўны дысананс у кагосьці».

Француз Габрыэль расказаў, што, на жаль, амаль больш не практыкуе беларускую, але штосьці засталося ў памяці. Прызнаецца, што мала з кім гутарыць. Хлопец дзевяць гадоў таму вучыўся ў Беларусі і наведваў тэатральную школу.

«Для мяне няма малых моў. Няважна, у якой краіне я ёсць, я хачу вучыць мову той краіны, дзе знаходжуся. Ну і вось, крок за крокам, я зацікавіўся. Мне увогуле вельмі падабаюцца мовы».

Малюся на беларускай мове

Яшчэ адзін паляк Марыюш пражыў год у Беларусі і таму вельмі палюбіў беларусаў, іх характар і падыход да жыцця. Яго зацікавіла беларуская гісторыя і культура, таму ён вырашыў вывучыць і мову. Спачтку вучыўся самастойна: глядзеў відэа ў YouTube, чытаў беларускія кнжікі і артыкулы. Потым паступіў на беларускі філфак у Варшаве, бо адкрыў турфірму і хацеў ладзіць экскурсіі па Беларусі. На жаль, планы не ўдалося здзейсніць праз пандэмію каранавіруса.

Тым не менш хлопец не кідае думкі пра турфірму. Цяпер ён папаўняе веды і вучыцца ў магістратуры беларусістыкі. Прызнаецца, што асаблівых складанасцяў пры вывучэнні не ўзнікае, бо раней ён ужо вучыў рускую мову і тыповыя польскія праблемы (рухомыя націскі, іншыя некаторыя гукі) было няцяжка пераадолець.

«Праблема была іншая: не было дзе карыстацца беларускай мовай, у сувязі з чым у мяне трохі складвалася ўражанне, што яна – музейны эксапанат. Усе гэта змянілася, калі бліжэй пазнаёміўся з беларускай дыяспарай», – кажа хлопец.

Марыюш карыстаецца беларускай мовай паўсюль: на працы (піша дактарат па беларускай літаратуры), у вольны час (сустрэчы з сябрамі, танцы) і нават молячыся, бо наведвае літургіі па-беларуску.

Скончыць гэты матэрыял хацелася б гісторыяй дзяўчыны, якая перайшла ў жыцці на беларускую, бо сустрэла амерыканца, які лепш за яе размаўляў па-беларуску.

«Мы пазнаёміліся 11 гадоў таму ў Вашынгтоне на вячэры у маіх сяброў. Ён амерыканец, дыпламат на пенсіі, які вельмі любіць нашу краіну і лічыць беларусаў соллю зямлі. Да пандэміі ён часта прыязджаў і здымаў на Палессі, а вось Мінск ён не любіць. Мы з ім дасюль на сувязі».

Сёння, у Дзень роднай мовы, віншуем вас са святам і зычым адчуць сваю адметнасць і ўнікальнасць праз беларускую мову! Пагадзіцеся, гэта так прыемна, калі людзі з іншых краін спрабуюць размаўляць з вамі па-беларуску і шчыра цікавяцца нашай культурай!

Запыталі ў зумераў, як яны спраўляюцца з цяжкасцямі самастойнага жыцця і штодзённай бытавухай

Зумеры, або пакаленне Z, – гэта людзі, якія нарадзіліся ў перыяд прыкладна з сярэдзіны 90-х да 2010 года. Гэта ўжо не школьнікі, а маладыя дарослыя людзі, якія пачынаюць ці ўжо жывуць самастойна. Мы пагутарылі з дзевяццю дзяўчынамі і хлопцамі ўзростам ад 19 да 26 гадоў. Нагодай стала адно цікавае даследванне ў Велікабрытаніі, якое выявіла ў грамадстве новы феномен – GOTDITs. З англійскай мовы гэта расшыфроўваецца як get others to do it – «паклікаць іншых, каб зрабіць гэта», бо, як мяркуецца, у зумераў назіраецца недахоп самых базавых навыкаў, каб зрабіць нешта па гаспадарцы самім. «Моцныя Навіны» разбіраліся, ці датычыцца гэта маладых беларусаў.

GOTDITs – тыя, у каго не хапае базавых навыкаў «зрабі сам» нават у самых простых сітуацыях

Даследванне, якое паказала, што маладыя людзі ад 18 да 27 гадоў хутчэй заплацяць спецыялісту, чым самі будуць рабіць нешта, звязанае з бытавымі пытаннямі, правяла кампанія Halfords. Halfords прадаюць тавары і паслугі рамонту ўласнікам аўто і веласіпедыстам.

Усяго ў апытанцы ўзялі ўдзел 2 тысячы чалавек. Вызначылася, што кожны пяты рэспандэнт з узроставай групы, якая нас цікавіць, не ведае, што такое гаечны ключ, а амаль чвэрць не стануць мяняць лямпачкі, бо гэта занадта небяспечна – падымацца на раскладныя лесвіцы. Менш за дзве траціны (323 чалавекі) заявілі, што змогуць памыць машыну, але хацелі б папрасіць бацькоў зрабіць гэта за іх.

То бок у грамадстве назіраецца новы феномен – GOTDITs. З англійскай мовы расшыфроўваецца як get others to do it – «паклікаць іншых, каб зрабіць гэта». Асноўная прычына – недахоп базавых навыкаў «зрабі сам» у маладога пакалення нават у самых простых сітуацыях.

Для іх прасцей наймаць прафесіянала і плаціць за паслугу. Гэта таксама пацвяржаюць даныя сярэдняга гадавога расходу на розныя бытавыя задачы ў даследванай узроставай групы. У Велікабрытаніі моладзь у год вытрачае на наём спецыялістаў 1 300 фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 5 300 рублёў), што значна вышэй за сярэдні паказчык па краіне – 622 фунты стэрлінгаў (прыкладна 2 500 рублёў).

Шкарпэткі з дзіркай – у сметнік, але калі маленькая, то можна і насіць

Для правядзення ўласнага мінідаследвання мы спачатку запыталі нашых суразмоўцаў пра такія простыя жыццёвыя сітуацыі, як парваныя шкарпэткі, адарваны гузік, непрыгожая пляма, якая не адмываецца, зламаная маланка ў куртцы, некрытычна пашкоджаны абутак.

Пра парваныя шкарпэткі амаль аднагалосна ўсе ўдзельнікі апытанкі заявілі, што выкінуць іх і купяць новыя. Адна з дзяўчын дадаткова адзначыла, што ў яе ёсць пэўная пара лімітаванай серыі, таму менавіта іх яна лепш зашые, чым выкіне.

Забаўна паставіўся да дзіравых шкарпэтак адзін з хлопцаў:

«Шкарпэткі – гэта вельмі спрэчная тэма. У маёй сям’і было прынята шкарпэткі зашываць і ў асноўным зашывала маці. А калі пачалі жыць разам з дзяўчынай, то яна катэгарэчна супраць зашываньня шкарпэтак, а мне лянота такім займацца. Таму цяпер яны выкідаюцца. Але калі так здарылася, што на шкарпэтцы маленькая дзірачка і я не заўважыў яе калі праў, то мне не праблема апрануць шкарпэткі з дзіркай. Тым больш, што зараз ёсць тыктокеры, якія падыходзяць на вуліцы і кажуць “калі ў вас дзіравыя шкарпэткі, то я дам вам грошы”. І я цяпер кожны раз, калі апранаю шкарпэткі з дзіркай, спадзяюся, што да мяне падыдуць і спытаюцца, ці дзіравыя ў мяне шкарпэткі».

Сітуацыя з гузікамі можа развівацца па-рознаму, у залежнасці ад таго, наколькі гэты гузік важны. Усе дзяўчыны адказалі, што для іх няма ніякай праблемы прышыць гузік. Хлопцы на адарваны гузік хутчэй заб’юць:

«У мяне на плашчы дагэтуль адарваны гузік, ніяк ня знайду часу яго прышыць. Калі ён адзін, то што парыцца? Але ў тым месяцы я прышываў гузікі, таму што тады цэлых тры адарвалася і ўжо было холадна хадзіць. Таксама ў мяне зараз на плашчы адарваная пяцелька, за якую яго трэба вешаць на кручок, таксама няма часу прышыць. Кожны раз іду ў гардэроб і спадзяюся, што на мяне не будуць лаяцца».

«На адну куртку 4 гады не прышываю».

Яшчэ адзін хлопец адказаў, што пойдзе з гэтай праблемай у майстэрню для рамонту адзення, яшчэ адзін – што звярнецца да бацькоў:

«Насамрэч, першае што прыйшло ў галаву пасля гузікаў, маланкі і абутку – гэта завезці да бацькоў і няхай разбяруцца. З такімі некрытычнымі сітуацыямі ў мяне вельмі добра спраўляецца бацька. Аднак, калі сітуацыя патрабуе вырашэння тут і зараз, то, канешне, шукаць нейкія майстэрні ці атэлье, каб усё гэта цягам дню выправіць».

Рамонт маланкі – больш складаная задача, большасць звернецца ў атэлье, асабліва калі гаворка пра новую і дарагую рэч. Некаторыя гатовы паспрабаваць адрамантаваць яе самі, а калі не атрымаецца – звярнуцца да мамы, бабулі ці ў майстэрню. Адна дзяўчына з уздыхам адзначыла, што з такой праблемай даў бы рады бацька, але яна жыве цяпер асобна:

«Што тычыцца рамонту маланкі або абутку, тут я адразу звяртаюся да прафесіяналаў. Але ў дзяцінстве тата ўсё чыніў сам. Думаю, што калі б жыла ў родным горадзе з бацькамі, эканоміла б шмат грошыкаў».

Прыкладна такая ж сітуацыя і з абуткам. Для паловы апытаных некрытычныя праблемы з абуткам не вартыя ўвагі зусім, для іншых – нагода звярнуцца да бацькі або ў майстэрню.

«Некрытычна сапсуецца абутак – рамантуем ці носім так. Я бедная студэнтка, грошаў на новы абутак у мяне няма».

«Калі я збіў скураны нос на новых ботах, то проста прыклеіў адбіты шматок назад і прахадзіў у гэтых ботах яшчэ тры гады. Увогуле ў маёй сям’і было прынята кожны год купляць новыя кросы, таму цалкам норма схадзіць іх за год. На маіх лідскіх кедах лопнула падэшва і спераду трохі шоў разышоўся, але гэта для мяне не праблема, я хадзіў у іх».

Што тычыцца плямы, то тут большасць паспрабуе з ёю пазмагацца самастойна ці з дапамогай хімчысткі, але калі ўсё будзе марна, то рэч пойдзе ў сметнік ці рыззё. Адна дзяўчына гатовая працягнуць жыццё сапсаванай рэчы ў якасці хатняга адзення:

«Калі з’явіцца пляма, я спачатку паспрабую купіць розныя хімічныя сродкі і выратаваць рэч, калі яна дарагая, новая і прыгожая. Калі ня выйдзе, то рэч стане дамашняй альбо для фізічнай працы ці паходаў у лес. Калі там такая пляма, што нават у лес непрыстойна хадзіць, то выкіну на сметнік».

З лямпачкай усе беларускія зумеры дадуць рады, а вось адрамантаваць чайнік…

У брытанскім даследванні маладыя людзі адмаўляліся нават лямпачку замяніць, беларусы ў гэтай сітуацыі ўсё ж больш самастойныя. Усё хлопцы адказалі, што лёгка справяцца з гэтай задачай, а дзяўчаты, хоць і ўпэўненыя, што могуць зрабіць гэта самі, звярнуцца да сваіх каханых хлопцаў па дапамогу.

Потым мы запыталіся, ці здолеюць нашыя суразмоўцы павесіць палічку на сцену, адрамантаваць дзверцы шафы, калі раптам паламаецца ручка ці петлі, электраправодку, змясіцель на кухні ці трубу пад ракавінай.

Большасць пагадзілася з тым, што гэто ўжо ўзровень «хард», але хлопцы рукі апускаць не будуць – гатовыя навучыцца нешта рамантаваць ці хаця б нават паглядзець у Ютубе, як і што робіцца, але толькі, калі справа не тычыцца электрычнасці. Тут ужо лепш звярнуцца да адмысловага майстра за грошы, бо гэта занадта небяспечна. Дзяўчаты аднагалосна заявілі, што такімі справамі займацца не будуць, хаця некаторыя адзначылі, што цвік забіць могуць і самі. Што да больш сур’ёзных задач, у большасці проста няма патрэбнага інструмента дома, таму прыйдзецца звяртацца да майстра.

«Разетку ці выключальнік, думаю, я здолеў бы замяніць, я ўсё ж інжынэр-электрык па адукацыі. Але калі нешта складаней, то ня ведаю, бо гэта ўжо вогненебяспечна. Як павесіць палічку я ўяўляю, але дома няма інструментаў для гэтага. Напэўна, пазычыў бы у суседзяў ці сяброў. Петлі і ручку ў шафу я здолею прыкруціць. Мы ў інтэрнаце навучыліся з адной шафы перакручваць петлі на іншую, каб здаць пакой. Памяняць змясіцель ці сіфон мне не здаецца вялікай праблемай. Думаю, што пры дапамозе туторыялаў на Ютубе, я бы зрабіў гэта. Але зноў жа праблема ў інструментах».

Мы таксама запыталі, ці сталі б нашыя маладыя людзі рамантаваць штосьці з бытавой тэхнікі, напрыклад, чайнік, мікрахвалёўку, пральную машынку, фен, прас. Адказ мы атрымалі досыць катэгарычны – не.

«Як паказвае практыка, рамантаваць бытавую тэхніку – немэтазгодна. Чайнік, прас і фен каштуюць капейкі. І звычайна яны ламаюцца праз 10 гадоў выкарыстаньня, тады людзі і самі радыя купіць новую тэхніку. Лезьці ў пральную машынку – самому даражэй, лепей адразу выклікаць майстра. Мікрахвалёўка таксама звычайна доўга працуе, калі яна старая, то лепей новую купіць, калі ё грошы. Калі яна новая і паламалася, то гэта вельмі небяспечная прылада, таму лепей аднесці ў рамонт».

«Дробную тэхніку кшталту фена я нават не панясу ў рамонт – куплю новую, а для астатняга запрашу майстра».

У даследванні брытанцаў было адзначана, што моладзь нават не ведае, як называюцца інструменты для хатніх прац. Мы запыталіся, ці ведаюць нашыя хлопцы і дзяўчыны, што ім спатрэбіцца для працы дома. Некаторыя пытанне зразумелі па-свайму:

«Вядро, швабра? Па-шчырасці, я не разбіраюся, што можа спатрэбіцца дома. Для рамонту шафы адвёрткі хопіць, думаю».

«Інструменты для працы дома? Тыпу ноўт, мышка?»

«З інструментаў дома маю нейкі базавы набор, але сабраны ён быў яшчэ маімі бацькамі. Часцей за ўсё карыстаюся зашрубкай. Маю малаток, цвікі і шмат жалеза, назваў якога я не ведаю».

«Любую дэтальку, якую мне трэба купіць, я проста сфатаграфую і пакажу ў краме кансультанту, так што магу і не ведаць назвы».

«З інструментаў патрэбны малаток, развадны ключ, шрубоўка, пасатыжы, канцалярскі нож, набор ключэй, рулетка».

З прыборкай і гатоўкай моладзь спраўляецца самастойна, а дастаўка ежы – толькі з нейкай святочнай нагоды

З такімі справамі, як прыбіранне і гатаванне ежы і хлопцы, і дзяўчаты добра спраўляюцца самі. Некаторыя прызналіся, што часам могуць дазволіць сабе дастаўку піцы ці сушы на дом або вячэру ў кафэ, але не так часта.

«Я люблю прыбіраць і гатаваць самастойна. Для мяне гэта не проста руціна, а сапраўдная асалода, тэрапія, медытацыя, якая дапамагае мне заспакоіцца, паслухаць любімую музыку і парадаваць блізкіх смачнай ежай».

«Дастаўкай магу пабалавацца пару разоў на месяц, але і не ў кожны з месяцаў. Мне прасцей прыгатаваць штосьці самому, ці час ад часу завітаць у рэстаран на які абед-вячэру. Прыбіраюся выключна сам, аднак калі бы заяджаў на нейкую новую кватэру, то разумна было б выклікаць клінінг».

«Клінінг – не, але хацелася б. Дастаўка зрэдку, але так. Звычайна падзяляем гэтыя абавязкі з хлопцам прыкладна 50/50».

«Дастаўкай ежы карыстаемся вельмі рэдка і заказваем не проста з мэтай паесці, а з мэтай  парадаваць сябе».

«Клінінг я не спрабавала, але мне гэта і не здаецца камфортным варыянтам, бо трэба кагосьці пускаць да нас у дом. Не думаю, што чужыя людзі зробяць усё якасна, хоць і за грошы».

Апошняе пытанне тычылася аплаты камунальных паслуг. Частка апытаных яшчэ жыве з бацькамі, таму нават не спрабавалі самастойна аплаціць ваду і святло, але чулі, што гэта лёгка робіцца праз ЕРИП і ўпэўненыя, што разабрацца з гэтым даволі проста.

Тыя, хто жыве асобна ў пары, часцей даручаюць гэтую справу хлопцам. Ёсць дзяўчыны, якія ніколі гэтага не рабілі за час асобнага ад бацькоў жыцця.

«Нам у гэтым плане пашанцавала. Мы жывем у кватэры маці маёй дзяўчыны, таму я проста фоткаю лічыльнікі, яна сама ў сваім тэлефоне ўводзіць і аплочвае. А потым кажа, колькі ёй грошай скінуць».

Каб падсумаваць нашыя інтэрв’ю, хочацца адзначыць, што хутчэй за ўсё пытанне не ў тым, што маладое пакаленне не мае «базавых навыкаў», а проста пазбаўленае галоўнога болю, калі размова ідзе пра рамонт адзення ці бытавой тэхнікі. Гэта не пра несамастойнасць, а пра лепшы ўзровень жыцця. Тое, што іх бацькі могуць рабіць сваімі рукамі, не звяртаючыся да спецыяліста, кажа, што ў іх час папросту не было куды звярнуцца. І варта адзначыць, што бытавая тэхніка стала больш складанай, каб справіцца з яе рамонтам, маючы нейкія базавыя ўяўленні пра яе канструкцыю. І на наш погляд, гэта ні добра, ні дрэнна, але дакладна адлюстроўвае сучаснае жыццё і яго лад.

 

 

 

 

 

 

 

Эпоха самодельных афиш и сцен из строительных поддонов. Рассказываем историю знаковых музыкальных фестивалей Гомельщины: от GREENSNAKE до «Ансамбля из-под полы»

Лет двадцать назад, чтобы попасть на крутой фестиваль, достаточно было знать место и время. Сейчас – строгий фейс-контроль, выездная торговля и заранее известная программа выступлений. Это классно, но иногда хочется вернуть тот «дикий» дресс-код – рваные кеды и потертые джинсы, а ночью еще раз послушать тихие звуки песен под гитару, которые никто не додумался записать.

Сегодня «Сильные Новости» вспоминают «самопальные» музыкальные фестивали Гомельщины, начиная с конца 90-х и заканчивая 2014-м. Вы узнаете, а может и вспомните, как проходил GREENSNAKE на «Сенозаводе», заглянете в афишу «Ансамбля из-под полы» и окунетесь в атмосферу «Синего носа». Переходите по ссылке и не забудьте надеть наушники, в материале вас ждут не только фото и воспоминания очевидцев, но и видео.

Подробнее

Полюбили козла и впустили в свой огород.  В Петербурге будут судить «легендарного» брачного афериста, который свой след оставил и в Беларуси

В Красногвардейском районном суде Санкт-Петербурга готовится к рассмотрению уголовное дело 44-летнего Дмитрия Фролова. Мужчина обвиняется в совершении 23 мошенничеств и 1 краже. В данном случае речь идет о брачном аферисте, жертвами которого стали одинокие женщины. В списке пострадавших есть и гражданка Беларуси.

Подробнее

Аэропорт, Кузнечный мост и сквер имени Тараса Шевченко. Что, по мнению гомельчан, было бы неплохо отремонтировать в городе?

Мосты, дороги, скверы, парки, спортивные объекты. В Гомеле немало мест, которые после капитального ремонта обретают вторую жизнь. «Сильные Новости» всегда рассказывают о ремонтах, сроках и показывают, как работают строители.

И когда тот или иной объект вводят в строй, помимо лайков и больших пальцев, подобные посты собирают еще кое-что. А точнее – просьбы гомельчан обратить внимание на те места, которые тоже не мешало бы освежить. Понятное дело, это и время, и деньги, но небольшую подборку на основе подобных обращений мы все же для вас сделали.

Подробнее

Гомельчанка чуть не повелась на развод от мошенников, которые предлагали купить дешевую детскую коляску. Вот вам наглядное пособие, как можно уберечься от обмана

Гомельчанке Анастасии через пару месяцев рожать, поэтому она давно присматривала в интернете товары для будущего ребенка, в том числе и коляску. И вот Анастасия наткнулась на страницу в Instagram. Аккаунт, как показалось, выглядел вполне прилично. Много постов, описание товаров, 102 тысячи подписчиков, да еще и коляска здесь нашлась такая, которая сразу понравилась. И цена… Она была вообще шикарной: всего 899 рублей за коляску, комод, кроватку с матрасом и стульчик для кормления в подарок.

Подробнее

Майка для пацалункаў, мехавая шапка і парныя зубныя шчоткі. Знайшлі 14 самых ідыёцкіх і смешных падарункаў на 14 лютага

Калі вы ламаеце галаву, што падарыць сваёй другой палове на свята усіх закаханых, гэты артыкул наўрад ці вам дапаможа. Але спадзяемся, вы ад душы пасмеяцеся. «Моцныя Навіны» пагарталі раздзел падарункаў на адной з пляцовак і выбралі самы крынж. Больш за ўсё дурацкіх рэчаў знайшлі менавіта для віншавання мужчын. Але асабліва нас здзівілі кошты на жаночыя падарункі.

Класіка ў крэатыўнай упакоўцы

Пачнем агляд з прэзентаў для мужчын. Майткі і шкарпэткі – гэта, шчыра скажам, даволі банальны падарунак, але такія рэчы заўсёды будуць запатрабаванымі. Стратэгічны запас са ста пар пазбавіць ад патрэбы шукаць новыя шкарпэткі на бліжэйшыя некалькі гадоў. А ўпакоўка майткоў у выглядзе агромністага прэзерватыва выглядае, як камплімент. Унутры – двое баксёраў, лінейка і прэзерватыў стандартнага памеру.

18+

Яшчэ адзін сумнеўны падарунак-«камплімент» – кніга, напісаная псіхолагам і святаром пра праблемы мужчын з вельмі вялікімі геніталіямі. Дзелімся вытрымкамі з кнігі, каб вы маглі самастойна ацаніць гэты шэдэўр, бо тут цяжка зразумець узровень іроніі. У дадатак да кнігі прапануем звярнуць увагу на набор шампуняў з пошлымі назвамі: «Лысый друг», «Душистые яйца», «Утренний стояк», «А-а-а-а! нальный шоколадный». Без каментароў.

Дорага-багата

Модная мехавая шапка ў стылі «Слова пацана» падкрэсліць статус вашага кавалера. Яму будуць саступаць месца ў аўтобусе і ў чарзе ў краме. Выдатна спалучаецца з рознымі стылямі: падыйдзе да спартыўнага касцюму Adidas і заняткаў фізкультурай на свежым паветры, ці да скуранога паліто для таго, каб добра патарагавацца на рынку, а таксама для дзелавога касцюма з серабрыстым адлівам для важных перамоваў.

Для гурманаў

Падарунак для тых, хто любіць салодкае – шакаладныя цукеркі ў выглядзе пельменяў з бельгійскага шакаладу. Прадавец заяўляе, што іх не адрозніць ад сапраўдных. Важна прасачыць, каб ваш хлопец не дадумаўся іх варыць.

Калі душа просіць творчасці

Калі вы хочаце паказаць свайму мужчыне, што вы гатовая рызыкнуць жыццём і расфарбаваць акрылавай фарбай сабе вусны дзеля стварэння ўнікальнага дызайна на майцы, то гэта варыянт для вас. У камплект уваходзіць цішотка oversize, падрабязная інструкцыя, паштоўка, тры слоікі акрылавай фарбы і пэнзлік. Галоўнае – не атруціцца ў працэсе стварэння шэдэўра.

Дзьмухаўцы амаль за 600 рублёў

Цяпер пяройдзем на варыянты падарункаў для дзяўчын. Першае, пра што думаеш, калі глядзіш на гэтыя завушніцы, ці не разляцацца яны, калі на іх падзьмуць. Прадавец запэўнівае, што выраб дастаткова трывалы, а пялёсткі імітуе італьянскі эка-мех. Тым не менш, у раздзеле пытанняў да прадаўца некалькі пакупнікоў усё ж паскардзіліся, што дзьмухаўцы асыпаюцца і застаюцца на адзенні.

Дубайскі шакалад за палову зарплаты

Мяркуем, у кошт трэндавай шакаладкі ўваходзіць яшчэ лячэнне карыесу і абанемент у фітнэс-залу, іначай цяжка зразумець такія лічбы за 5 штук па 230 грамаў. Пры гэтым шакалад не зусім і дубайскі, а расійскай вытворчасці.

 

Зорная цацка

«Чароўны трусік» ручной працы зроблены з натуральнага меху і напоўнены лебядзіным пухам. У яго нават павекі з натуральнай скуры. Калі вы зможаце начараваць 866,71 рубля на такі падарунак – смела разлічвайце на не менш чароўную ноч у знак падзякі.

Фартух для прынцэсы

Падары такі фартух сваёй прынцэсе, і яна не будзе адчуваць сябе ў дамашнім рабстве на кухні. Але гэта недакладна.

Штучная галінка бэзу

Гэта тая самая «одинокая ветка сирени», якая можа стаяць у на стале вечна! Бо яна зроблена з сілікона прэміяльнай якасці. Можаце зарабіць сабе таксама плюс у вачах дзяўчыны як абаронца прыроды. Пасля такога падарунка яна дакладна дазволіць вам пацалаваць яе калені.

Парныя зубныя шчоткі

У сапраўдных закаханых усё павінна быць агульным. І зубная шчотка адна на дваіх. Але калі гігіена для вас не пусты гук, можна купіць парныя зубныя шчоткі з узорам у форме сардэчак і дарыць адно аднаму галівудскія ўсмешкі.

Набор для стварэння парных 3D-налепак

Гэты набор цудоўна спалучаецца з майкай для пацалункаў, але ён усё ж больш бяспечны. Стваральнікі прапануюць зрабіць налепкі з адбіткамі пальцаў на тэлефон, але ў прынцыпе, пасля майкі можаце макаць у фарбу ўсё, на што толькі фантазіі хопіць.

Спадзяемся, вам спадабалася нашая падборка. Памятайце, што падарунак трэба дарыць ад душы, а калі сумняваецеся, чым парадаваць свайго каханага ці каханую, лепш папрасіце віш-ліст, каб не трапіць у нялоўкую сітуацыю.

В Польше будут судить белорусско-украинскую ОПГ, которая «развела» своих жертв на полмиллиона долларов

В окружном суде польского города Ольштын готовится к рассмотрению уголовное дело в отношении 35 обвиняемых, большая часть из которых – граждане Беларуси и Украины.

Подробнее

Знак ад Сусвету. Што азначаюць аднолькавыя дата і час нараджэння ў дзяцей ці родных людзей?

У рэдакцыю «Моцных Навін» звярнуўся бацька з Мазыра, у якога нядаўна нарадзілася другая дачка амаль хвіліна ў хвіліну ў час нараджэння старэйшай. Калі мы напісалі пра гэтую радасную падзею, нашыя чытачы даслалі нам безліч падобных гісторый, калі дата і час з’яўлення на свет супадала не толькі ў сясцёр і братоў, але і ў бацькоў і дзяцей, ці бабуляў і ўнукаў. Нам і нашым падпісчыкам стала цікава, як гэтую з’яву тлумачыць нумаралогія. Разабрацца ў гэтым дапамагла Анастасія, якая працуе коўчам, але даволі даўно захапляецца нумаралогіяй на аматарскім узроўні і нават мае сертыфікат нумаролага.

«У нумаралогіі нараджэнне дзяцей у адзін і той жа дзень і амаль у адзін час у адной сям’і – гэта  з’ява, якая ўспрымаецца як асаблівы знак і можа паказваць на моцную кармічную сувязь, энергетычную сінхроннасць і нават наяўнасць сямейнай місіі. Гэта з’ява рэдка бывае выпадковай і можа несці розныя значэнні», – тлумачыць Анастасія.

Кармічная сувязь і прызначэнне

У нумаралогіі мяркуецца, што нараджэнне дзяцей у адзін і той жа дзень – не выпадковасць. Гэта можа азначаць, што іх душы прыйшлі ў сям’ю з агульнай мэтай або кармічнымі задачамі. Яны могуць дапамагаць адзін аднаму развівацца, праходзіць важныя жыццёвыя этапы і дапаўняць адзін аднаго.

Энергетычная сінхроннасць, гармонія і асаблівая сувязь

Кожнае чысло ў нумаралогіі мае сваю вібрацыю і энергію. Калі ў дзяцей аднолькавая дата нараджэння, гэта кажа пра падобныя энергетычныя патокі. Такія людзі часта разумеюць адзін аднаго без слоў, падтрымліваюць на працягу ўсяго жыцця і валодаюць падобнымі жыццёвымі каштоўнасцямі. У іх глыбокая эмацыйная і духоўная сувязь, яны могуць адчуваць адзін аднаго на інтуітыўным узроўні, быць падтрымкай у складаныя моманты і нават дапамагаць раскрываць таленты адзін аднаго.

Радавая праграма і ўплыў продкаў

Магчыма, дата нараджэння звязана з радавой гісторыяй або з важнымі падзеямі ў гісторыі сям’і. У некаторых сем’ях можна заўважыць, як паўтараюцца даты нараджэння праз пакаленні – гэта паказвае бесперапыннасць радавой энергіі. Магчыма, такім чынам продкі перадаюць асаблівыя задачы або місіі сваім нашчадкам.

Адзінае чысло лёсу

Чысло лёсу, разлічанае па поўнай даце нараджэння, вызначае асноўныя жыццёвыя ўрокі чалавека. Калі дзеці нараджаюцца ў адзін дзень, іх жыццёвыя шляхі могуць быць падобнымі. У іх могуць быць падобнымі характар, мэты і нават прафесійныя або асабістыя арыенціры.

Знак ад Сусвету

Некаторыя нумаралогі лічаць, што нараджэнне дзяцей у адзін дзень – гэта такое пасланне ад Сусвету, якое паказвае на асаблівую ролю сям’і ў гэтым свеце. Магчыма, такі знак кажа пра тое, што сям’я рухаецца ў правільным накірунку і мае асаблівы патэнцыял.

Вядома, да супадзення дат нараджэння дзяцей у сям’і можна ставіцца як да выпадковасці. Але пагадзіцеся, прыемна думаць пра гэта, як пра знак глыбокай сувязі, агульнай місіі ці нават асаблівай энергіі, якая аб’ядноўвае ўсю сям’ю. Гэта з’ява можа паказваць на тое, што дзеці будуць асабліва блізкія адзін аднаму, а іх лёсы цесна пераплецены. Выглядае, як падарунак лёсу!

 

«Давай по-новой, Миша, все х**ня». Вспомнили случаи, когда матерные выражения становились мемами. 18+

3 февраля отмечают Всемирный день борьбы с ненормативной лексикой. Его идея в том, чтобы всем нам привить культуру речи и побудить отказаться от ненормативных слов.

Но согласитесь, что некоторые словосочетания, где есть то самое крепкое словцо, стали крылатыми и «ушли в народ».

«Сильные Новости» никого не призывают ругаться: мы за чистую речь. И подборка, которую мы для вас приготовили – это исключительно юмор.

Подробнее