Запыталі ў зумераў, як яны спраўляюцца з цяжкасцямі самастойнага жыцця і штодзённай бытавухай
Зумеры, або пакаленне Z, – гэта людзі, якія нарадзіліся ў перыяд прыкладна з сярэдзіны 90-х да 2010 года. Гэта ўжо не школьнікі, а маладыя дарослыя людзі, якія пачынаюць ці ўжо жывуць самастойна. Мы пагутарылі з дзевяццю дзяўчынамі і хлопцамі ўзростам ад 19 да 26 гадоў. Нагодай стала адно цікавае даследванне ў Велікабрытаніі, якое выявіла ў грамадстве новы феномен – GOTDITs. З англійскай мовы гэта расшыфроўваецца як get others to do it – «паклікаць іншых, каб зрабіць гэта», бо, як мяркуецца, у зумераў назіраецца недахоп самых базавых навыкаў, каб зрабіць нешта па гаспадарцы самім. «Моцныя Н…