Забруджаная спадчына Беларусі. Ці можна яе ўбачыць і наколькі гэта бяспечна?
Калі гаворка ідзе пра Чарнобыльскую зону, то першае, што прыходзіць у галаву – гэта гарады-прывіды, занядбаныя садочкі і лякарні, могілкі караблей і падобныя постапакаліптычныя відарысы з гульні «Сталкер». Але не ўсе ведаюць, што на забруджанай тэрыторыі знаходзяцца таксама і гістарычныя помнікі. З нагоды 38 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС «Моцныя Навіны» пацікавіліся, якая спадчына Беларусі пацярпела ад радыяцыі, і ці ёсць магчымасць яе ўбачыць сёння.
Сядзіба Прозараў у Астраглядах
Вёска Астрагляды была расселеная ў 1986 годзе пасля аварыі на ЧАЭС. Цяпер гэта тэрыторыя П…