У беларускіх крамах прадаюцца расійскія тавары з беларускай мовай на ўпакоўцы. «Моцныя Навіны» разбіраліся, як гэта атрымалася
Калі зазірнуць у любую беларускую прадуктовую краму і хутка праглядзець упакоўкі тавараў беларускай вытворчасці, якія там прадаюцца, то можна заўважыць, што абсалютная большасць з іх мае рускі нэймінг. На адваротным баку, дзе прапісаны склад і вытворчасць, знайсці інфармацыю па-беларуску яшчэ складаней. Чаму тады некаторыя вытворцы з Расіі ўсё ж выбіраюць беларускую? Гэта праз няведанне беларускага заканадаўства або яе дзяржаўных моў? Ці гэта такі маркетынгавы ход, хаця далёка не кожны пакупнік увогуле можа заўважыць інфармацыю пра склад на адваротным баку тавара? Паспрабавалі разгадаць гэт…