Не квадроберамі адзінымі. Пагаварылі з нефармаламі 2000-х пра тое, чаму было небяспечна станавіцца эма і як паяданне корма з сабачай міскі дапамагае інтравертам
Пакуль грамадства знаходзіцца ў шоку ад квадробераў, якія пераўвасабляюцца ў жывёлаў і скачуць на карачках па горадзе, «Моцныя Навіны» паспрабавалі ўзгадаць яскравыя субкультуры, якімі захаплялася моладзь у пачатку нулявых. Мы знайшлі прадстаўнікоў трох розных субкультур, каб пагутарыць пра іх захапленні ў падлеткавым узросце. Да слова, некаторыя з іх і дасюль адносяць сябе да нефармалаў. Як скалалася іх дарослае жыццё і што яны думаюць пра сучасных квадробераў – чытайце ў нашым матэрыяле.
Быць эмабоем у Бабруйску 2007 года было небяспечна
Эма – субкультура 2000-х, заснаваная на базе прых…