Як набыць домік у вёсцы за адну базавую? Разбіраемся, што трэба ўлічваць, дзе шукаць участак і як зрабіць усё правільна
Можна доўга разважаць пра тое, чаму сярод беларусаў стала модна набываць хаты ў вёсках. Напэўна, у кожнага чалавека будуць свае асабістыя гісторыі пра даўншыфцінг – поўны ці частковы. Але не заўважыць павышаную цікавасць да пражывання ў сельскай мясцовасці немагчыма. Пра гэта сведчыць у тым ліку і з’яўленне такога праекта як Vёska Life, які дзейнічае як інфармацыйная пляцоўка для пошуку занядбаных дамоў і абмена досведам тых, хто ўжо набыў сваю хату і займаецца яе аднаўленнем.Дарэчы, узімку «Моцныя Навіны» ўжо закраналі гэтую тэму і пагутарылі з трыма героямі пра тое, як жывецца ў вёсцы ў х…