Беларусам прапанавалі ацаніць эстэтычнасць свіных тушак, бензіна і станкоў. «Моцныя Навіны» паглядзелі, якая прадукцыя Гомельшчыны прэтэндуе на атрыманне Дзяржаўнага знака якасці
У студзені ў Беларусі заснавалі Дзяржаўны знак якасці. Чакаецца, што гэта зможа дапамагчы павысіць якасць беларускіх тавараў. Ужо распачаўся і ідзе этап праверкі беларускай прадукцыі, які працягнецца да 1 жніўня 2024 года. На атрыманне знака прэтэндуюць 660 відаў прадукцыі з 217 арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны. Іх будуць ацэньваць па наступных паказчыках: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць.
Па першых чатырох паказчыках будуць даваць сваю ацэнку Дзяржстандарт, Мінпрыроды, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, галіновыя органы дзяржкіравання. А во…

