Палеская магія ў дзеянні. «Моцныя Навіны» завіталі на ўнікальны старажытны абрад, які павышае нараджальнасць у краіне
У вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна ўжо больш за 500 гадоў ладзяць Юраўскі карагод – абрад, які скіраваны на прадаўжэнне жыцця (добры ўраджай, прыплод у жывёлы і з’яўленне дзяцей у сям’і). Тое, што на нашай зямлі ён захаваўся і дайшоў да нашых дзён – гэта сапраўдны цуд. Прапануем вам акунуцца ў атмасферу і ўбачыць, як гэта было.
Раніца 6 мая ў вёсцы Пагост – асаблівая. У гэты дзень тут традыцыйна шырока і ўрачыста святкуюць Юр’я. Свята прысвечана святому Георгію-пераможцу – заступніку свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бо…
