Дзе ў Гомелі хаваюцца косткі загінулых салдат Вермахта? «Моцныя Навіны» пашукалі рэшткі следу крывавых падзей у гадавіну пачатку Другой Сусветнай вайны
1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна, а 19 жніўня 1941-га нямецкія войскі ўвайшлі ў Гомель. Пад акупацыяй горад заставаўся да 26 лістапада 1943 года, калі ў выніку Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі Гомель быў вызвалены. Гэтыя гістарычныя падзеі пакінулі ў горадзе свой след, у тым ліку і ў выглядзе германа-італьянскіх пахаванняў. Некаторыя пахаванні можна было ўбачыць яшчэ адносна нядаўна. У гэтым артыкуле «Моцныя Навіны» паспрабавалі даведацца, што з імі стала цяпер.
Агулам тэма нямецкіх пахаванняў на тэрыторыі Беларусі вывучана недасканала. Нават калі ўзяць толькі…
