Адмова ад станіка: феміністычны трэнд на вольныя смочкі або клопат пра жаночае здароўе?
Сусветная арганізацыя аховы здароўя яшчэ ў 1993 годзе аб’явіла кастрычнік месяцам барацьбы з ракам малочных залоз. Менавіта ў кастрычніку адзначаецца Міжнародны дзень без станіка (13.10) і Еўрапейскі дзень здароўя малочнай залозы (15.10).
З гэтай нагоды «Моцныя Навіны» вырашылі разабрацца, ці ёсць сувязь паміж гэтымі датамі і ці звязаны ён з трэндам адмовы ад станіка, які становіцца ўсё больш папулярным у нашай краіне? Наколькі дарэчна не насіць станік у публічных месцах? Ці сапраўды карысна для жаночага здароўя адмовіцца ад яго? Што мяркуюць пра свабоду для смочкаў стылістка і гінеколаг…