Куды адправіцца за новымі ўражаннямі ў час зімовых канікул? Пяць ідэй ад «Моцных Навін» для незабыўнага адпачынку ў межах вобласці
Новы 2025 год пачнецца з доўгіх выходных. Пасля святкавання Новага года у беларусаў будуць міні-канікулы з 4 па 7 студзеня. І калі вы не аматар правесці ўсе чатыры дні дома, даядаючы салацікі і пераглядаючы Гары Потэра, звярніце ўвагу на нашу падборку ідэй, як цікава правесці час. Мы падрыхтавалі для вас даволі авантурныя рашэнні, якія будуць цікавыя як для кампаніі сяброў, так і для сем’яў з дзецьмі.
Паглыбленне ў традыцыі
Сярод розных тэматычных навагодніх прапаноў нам прыглянулася вось такая – з нацыянальным каларытам – інтэрактыўная Калядная праграма «Дзе Каза ходзіць, там жыта родзі…


