Што вырабляюць сучасныя беларускія рамеснікі? Падборка самых цікавых і незвычайных творчых майстроў
Калі вы цэніце ручную працу – гэты артыкул для вас. А нават калі і не, упэўненыя, вам будзе цікава пазнаёміцца з яскравымі працамі беларускіх майстроў. Наша краіна сапраўды багатая на творчых людзей. І адразу папярэджваем, вы не ўбачыце тут звыклы асартымент сувенірных крамаў!
«Моцныя Навіны» вывучылі дзясяткі старонак беларускіх рамеснікаў у Інстаграме, каб вылучыць сярод іх сапраўдных зорак ручной працы і пазнаёміць вас з самымі папулярнымі цяпер напрамкамі.
Фокус на традыцыйнае
Апошнім часам традыцыйная беларуская культура на самых розных узроўнях прадстаўлена ў вырабах майс…